Вацлаў Іванавіч Савіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Іванавіч Савіцкі (нар. 1 кастрычніка 1931, в. Вітаўцы, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963).
Працаваў у Цяцеркаўскай ўчастковай бальніцы (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, 1956—1958, загадчык бальніцы), Маладзечанскай абласной бальніцы (г. Вілейка, 1958—1960, ардынатар хірургічнага аддзялення), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1963—1977, прафесар кафедры шпітальнай хірургіі), Курскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (Расія, 1977—1982, загадчык кафедры шпітальнай хірургіі), Акцюбінскім медыцынскім інстытуце (Казахстан, 1982—1993, загадчык кафедры хірургіі).
Навуковыя інтарэсы: сардэчна-сасудзістая хірургія.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads