Вацлаў Шпала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вацлаў Шпала
Remove ads

Вацлаў Шпала (чэшск.: Václav Špála; 24 жніўня 1885, Злуніцэ — 12 мая 1946, Прага) — чэшскі мастак, графік і ілюстратар.

Хуткія факты Вацлаў Шпала, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

В. Шпала нарадзіўся ў мнагадзетнай сям’і, быў адным з дзевяці дзяцей. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў мастацкай школе ў Градзец-Кралавэ, затым у Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Празе і, у 1903—1908 гадах — у пражскай Акадэміі мастацтваў. У ранні перыяд творчасці (пачынаючы 1905 года) на яго працы аказалі ўплыў карціны Э. Мунка, П. Сезана, В. ван Гога, у графіцы бачныя элементы фавізму.

У 1911 годзе мастак піша палатно «Ідылія» (Купанне дзвюх дзяўчат), у якой упершыню характэрнымі і асноўнымі з’яўляюцца камбінацыі дзвюх фарбаў — цёплай чырвонай і халоднай сіняй. Гэты мастацкі прыём захоўваецца ў працах В. Шпалы да 1923 года. У тым жа, 1911 годзе мастак знаёміцца ў Парыжы з творчасцю мастакоў-кубістаў, якія таксама аказалі ўздзеянне на яго. Уступае ў Таварыства мастакоў Манэ. Пасля 1923 года В. Шпала піша пераважна пейзажы. У 1945 годзе Вацлаву Шпале было прысвоена званне Народны мастак Чэхаславакіі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads