Бітва на Ведрашы (1500)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бітва на Ведрашы (1500)
Remove ads

Бітва на Ведрашы (14 ліпеня 1500) — бітва войскаў Вялікага княства Літоўскага (кам. вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі) і Вялікага княства Маскоўскага (кам. князь Данііл Васільевіч Шчэня-Патрыкееў) на Мітковым полі[1] у час вайны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы (15001503). Названая па летапіснай назве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, цяпер Сельня), якая ўпадае ў Тросну (цяпер Расна).

Хуткія факты Дата, Вынік ...

Маскоўскае войска разграміла літоўскае, што і прадвызначыла вынік гэтай вайны.

Сілы бакоў падаюцца звычайна як «па 40 тыс. з кожнага боку», страты войска ВКЛ у такім выпадку падаюцца як 8 тыс.ч. Існуе іншая ацэнка: да 10 тыс. з боку ВКЛ, і «больш за гэтую лічбу, але аніяк не 40 тыс.» з боку Масквы[2].

Remove ads

Перад бітвай

Напярэдадні бітвы людзі Астрожскага ўзялі «языка», збеглага ў Маскву дзяка Багдана Сапегі — Германа. Герман паведаміў, што маскоўскае войска стаіць каля Дарагабужа і яно значна большае за літоўскае, і параіў Астрожскаму не пачынаць бітвы і адступіць. Але гетман не паверыў Герману, загадаў таго павесіць, і павёў войска наперад.[3]

Бітва

Войска ВКЛ пасля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі пачало адступаць да сваіх перапраў праз Тросну, потым павярнулася наўцёкі. Аднак пераправы былі яшчэ ў час бітвы знішчаныя маскоўскім атрадам, які таемна выйшаў да іх. Гэта прычынілася паніцы і вынішчэнню ўцекачоў. Адзначаецца малая колькасць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. Гетман Астрожскі з многімі князямі і воінамі трапіў у палон. У выніку бітвы ВКЛ страціла лепшае войска і апынулася ў цяжкім ваенна-палітычным становішчы.

Remove ads

Зноскі

  1. Потым сяло Міткова, зараз Вялікі Пачынак побач з Ялоўкай, 7—8 км ад сяла Ведрашы. Ведрошская битва…
  2. Ведрошская битва… «Хроніка Быхаўца» падае суадносіны сілаў як 3,5 тыс. (ВКЛ) і 40 тыс. (Масква). Г. Сагановіч падае сілы бакоў як 4 тыс. і 40 тыс., адпаведна.
  3. Уладзімір Канановіч. Інфармацыйна-выведная служба ў Вялікім княстве Літоўскім у познім сярэднявеччы // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads