Веймарскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веймарскі замак (ням.: Schloß Weimar) — замак у Веймары, Цюрынгія, Германія. Цяпер ён называецца «Гарадскі замак», каб адрозніць яго ад іншых замкаў у Веймары і ваколіцах.
Remove ads
Гісторыя
Веймарскі замак быў рэзідэнцыяй герцагаў Саксен-Веймар і Айзенах, таксама яго называлі замкам-рэзідэнцыяй. Будынак размешчаны ў паўночнай частцы гарадскога парку ўздоўж ракі Ільм, парку Ільм. Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Класічны Веймар».
На працягу сваёй гісторыі замак часта знішчаўся пажарамі. Палац і царква XVII стагоддзя ў стылі барока, дзе адбыліся прэм'еры шэрагу твораў Іагана Себасцьяна Баха, пасля пажару ў 1774 годзе былі заменены неакласічным будынкам. Чатыры пакоі былі прысвечаны памяці паэтаў, якія працавалі ў Веймары, Іагану Вольфгангу фон Гётэ, Іагану Готфрыду Гердэру, Фрыдрыху Шылеру і Крыстафу Марціну Віланду. З 1923 года ў будынку размяшчаецца Музей Веймарскага замка, галоўным упрыгожаннем якога з'яўляецца калекцыя карцін і твораў мастацтва XV—XVI стагоддзяў, звязаных з Веймарам. Таксама тут знаходзіцца культурны цэнтр.
Remove ads
Музей
З 1923 года будынак выкарыстоўваецца як музей. У музеі прадстаўлена калекцыя жывапісу 1500-1900 гадоў, у асноўным звязаная з гісторыяй Веймара. На першым паверсе прадстаўлены жывапіс эпохі Адраджэння, у тым ліку творы Лукаса Кранаха Старэйшага і Лукаса Кранаха Малодшага і сярэднявечнае сакральнае мастацтва, на верхнім паверсе ў рэпрэзентатыўных залах выстаўлены жывапіс XVIII і пачатку XIX стст. і на верхнім паверсе, творы 19-га стагоддзя Веймарскай школы мастацтваў і сучаснага мастацтва.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads