Веймарскі цыбульны рынак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Веймарскі цыбульны рынак
Remove ads

Веймарскі цыбульны рынак (ням.: Weimarer Zwiebelmarkt) — традыцыйны кірмаш у Веймары па продажы рэпчатай цыбулі, духмяных зёлак і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. У пісьмовых крыніцах традыцыя фіксуецца з 1653 года. Веймарскі цыбульны рынак праводзіцца штогод на працягу трох дзён кастрычніка, у 2023 годзе цыбульны рынак у Веймары прайшоў у 370-ы раз. Найбуйнейшае і самае старажытнае восеньскае народнае свята ў Цюрынгіі.

Thumb
Цыбульныя букеты на Веймарскім прылаўку
Thumb
Цыбульныя лялькі «цвібэлінхэн» — «цыбуляняткі»

На Веймарскім цыбульным рынку рэпчатая цыбуля прадаецца ў мастацкім афармленні: плеценых косах, букетах, ляльках і іншых кампазіцыях. Наведвальнікам цыбульнага рынку прапануюць цыбульныя пірагі. З 1990 года ў межах цыбульнага фестывалю ў Веймары праводзіцца гарадскі забег на 10 км, у якім у апошнія гады бяруць удзел дзве тысячы спартсменаў. Ёсць спецыяльная дзіцячая праграма. З мясцовых прыгажунь штогод абіраюць каралеву цыбульнага рынку і карануюць яе за тыдзень да пачатку святочных мерапрыемстваў.

У 17 стагоддзі для сялян з навакольных вёсак цыбульны рынак у Веймары быў адной з галоўных крыніц даходу ў годзе. Па сведчанні Карла Фрыдрыха Цэльтэра, сям'я Гётэ закупляла цыбулю на Веймарскім цыбульным рынку на ўвесь год. Гётэ прымацоўваў цыбульныя косы да свайго пісьмовага стала, упрыгожваў імі хату і нахвальваў лячэбныя ўласцівасці рэпчатай цыбулі. У часы ГДР цыбульны кірмаш у Веймары збіраў 120 тыс. наведвальнікаў з усіх канцоў краіны, у 1970 годзе на цыбульным рынку ў Веймары было прададзена 32 тыс. цыбульных кос, вага якіх склала 100 тон. У апошнія гады на цыбульным рынку працуюць да 600 прылаўкаў.

Remove ads

Літаратура

  • Маркина Л. Г., Муравлёва Е. Н., Муравлёва Н. В. WEIMARER ZWIEBELMARKT ВЕЙМАРСКИЙ ЛУКОВЫЙ РЫНОК // Культура Германии: лингвострановедческий словарь: свыше 5000 единиц / под общ. ред. проф. Н. В. Муравлёвой. — М.: АСТ, 2006. — С. 1050—1051. — 1181 с. — 3000 экз. — ISBN 5-17-038383-5.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads