Вендзі Шэрман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вендзі Шэрман
Remove ads

Вендзі Рут Шэрман (англ.: Wendy Ruth Sherman; нар. 7 чэрвеня 1949, Балтымар, Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі дыпламат. З красавіка 2021 года займае пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША. Да ўступлення на гэтую пасаду яна была прафесарам практыкі грамадскага кіравання і дырэктарам Цэнтра грамадскага кіравання ў Школе кіравання імя Джона Ф. Кенэдзі, старшым дарадцам у фірме Albright Stonebridge Group і старшым навуковым супрацоўнікам Белфераўскага цэнтра навукі і міжнародных адносін школы імя Джона Ф. Кенэдзі.

Хуткія факты Вендзі Шэрман, 21-ы Намеснік дзяржсакратара ЗША[d] ...

Шэрман з’яўлялася дырэктарам камітэта палітычных дзеянняў EMILY’s List, дырэктарам упраўлення па абароне дзяцей у штаце Мэрыленд, прэзідэнтам і Chief Executive Officer фінансавага кангламерату Fannie Mae Foundation. З 1997 па 2001 год працавала Дарадцам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Яна таксама была спецыяльным дарадцам Клінтана і дзяржаўнага сакратара Мадлен Олбрайт і каардынатарам палітыкі па Паўночнай Карэі. Шэрман адыграла важную ролю ў перамовах, звязаных з праграмамі Паўночнай Карэі па ядзернай зброі і балістычных ракетах.

Remove ads

Зноскі

  1. Wendy R. ShermanDOS. Праверана 10 студзеня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q789915'></a>
  2. Wendy R. Sherman (1949–)DOS.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q789915'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads