Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтваmap
Remove ads

Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва (ням.: Universität für Musik und darstellende Kunst Wien) — найбуйнейшая кансерваторыя Аўстрыі, размешчаная ў Вене. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 3000 студэнтаў.

Хуткія факты Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва, Заснаваны ...

Пытанне пра стварэнне ў Вене кансерваторыі на ўзор Парыжскай упершыню пастаўлена ў 1808 годзе. У 1812 годзе, было створана Таварыства аматараў музыкі (Gesellschaft der Musikfreunde), адной з галоўных задач якога, «самай прыгожай і самай важнай мэтай», абвяшчалася заснаванне кансерваторыі. У 1813 годзе створаны камітэт па арганізацыі Венскай кансерваторыі; нарэшце, у 1817 годзе створана пеўчая школа пад вярхоўным кіраўніцтвам Антоніа Сальеры, — для запрашэння выкладчыкаў-інструменталістаў не хапала сродкаў. Толькі ў 1819 годзе, з запрашэннем скрыпача-віртуоза, пазней выдатнага музычнага педагога, Ёзэфа Бёма, адкрыты першы інструментальны клас і, такім чынам, пачата пераўтварэнне пеўчай школы ў кансерваторыю[4]. На працягу XIX стагоддзя кансерваторыя існавала на правах прыватнай ініцыятывы, дасягнуўшы да 1890-х гадоў значных маштабаў (да 1000 студэнтаў). У 1909 годзе кансерваторыя ўзята пад імператарскі патранат і стала называцца Каралеўскай і кайзераўскай Акадэміяй музыкі і выканальнага мастацтва (ням.: k.k. Akademie für Musik und darstellende Kunst). З устанаўленнем рэспублікі ў 1919 годзе Акадэмія стала называцца Дзяржаўнай, у 1970 годзе перайменавана ў Вышэйшую школу музыкі і выканальніцкага мастацтва, а ў 1998 годзе ператворана ва ўніверсітэт. З 1928 года ў складзе Акадэміі працуюць аддзяленні тэатральных акцёраў і музычнай педагогікі.

Remove ads

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q116976023'></a>
  2. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28563569'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4580425'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads