Вацлаў Касцевіч

(пам. 1532) староста кобрынскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (каля 1448[6] — 1532) — маршалак гаспадарскі[7][8] (1509), староста кобрынскі (1519).

Хуткія факты Вацлаў Касцевіч, староста кобрынскі[d] ...

Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.

У 1501 або 1502 годзе Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў[9]. У 1512 годзе іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем[10].

Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 годзе ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 41 вершніка[11][12].

Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку[13]. Памерла ў 1571 годзе.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads