Канфесія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канфе́сія (лац.: confessio — спавяданне) ці веравызнанне — асаблівасць веравызнання ў межах вызначанага рэлігійнага вучэння[1][2][3][4][5][6], а таксама аб’яднанне вернікаў, якія прытрымліваюцца гэтага веравызнання. Напрыклад, у хрысціянстве цэрквы, які ў спавяданні ўжываюць розныя Сімвалы веры, утвараюць розныя канфесіі.[6][7] Увогуле значэнні слова тэрмін «канфесія» з’яўляецца сінонімам вызначанай формы рэлігіі[5].

Remove ads

Канфесійны падзел у хрысціянстве

Адзінага меркавання пра падзел хрысціянства на спавяданні і колькасць канфесій не існуе. Аднак шырока распаўсюджана меркаванне, што хрысціянства падзяляецца на тры канфесіі — каталіцызм, пратэстантызм і праваслаўе.[1][6] З такім спрошчаным падзелам у адной канфесіі апыняюцца насамрэч розныя па веравызнанні групы.

Да пратэстантызму апроч лютэран, англікан і кальвіністаў, якія адлучыліся ад Рымскай каталіцкай царквы ў часы Рэфармацыі, адносяць і плыні, якія ўзніклі пазней у рамках ужо самога пратэстантызму, напрыклад, баптыстаў, пяцідзесятнікаў і іншых. Што да адвентыстаў сёмага дня, то некаторыя пратэстанцкія тэолагі адносяць іх да культаў, адзначаючы, зрэшты, «зараджэнне ў іх шэрагах евангелічнага руху» з канца 1950-х гадоў XX стагоддзя[8]. Да пратэстантызму не адносяць некаторыя з рэлігійных плыняў, якія ўзніклі ў XIX стагоддзі, напрыклад, сведкі Іеговы (і не адносяць самі сябе[9]), мармоны, а таксама ў XX стагоддзі, напрыклад, муністы.

Не меней складана сітуацыя і з артадаксальнымі цэрквамі. Так, старакаталікі, якія адносяць сябе да каталіцызму, і іншыя групы, якія завуць сябе каталіцкімі, не прызнаюцца такімі Рымскай каталіцкай царквой, паколькі асноўная прыкмета каталіцызму — у прызнанні Папы Рымскага главою царквы. Да праваслаўя сябе адносяць дзве розныя групы цэркваў, якія аднолькава завуць сябе праваслаўнымі — дахалкідонскія Старажытнаўсходнія праваслаўныя цэрквы і халкідонскія Усходнія праваслаўныя цэрквы візантыйскай традыцыі. Пры гэтым узаемаадносіны паміж імі вар’іруюць ад узаемапрызнання да абвінавачванняў у ерасях[10].

Акрамя таго, у такую трохчастковую схему зусім не ўпісваецца Асірыйская царква Усходу, адзіная царква, якая вызнае нестарыянства, а такім чынам, уяўляе асобную хрысціянскую канфесію. У сувязі з гэтым больш нагляднай схемай канфесійнага падзелу ўяўляецца размеркаванне розных груп цэркваў паводле храналогіі фарміравання іх спавядання.

Хрысціянскія канфесіі паводле храналогіі іх адасаблення

Remove ads

Прыклады канфесій

Зноскі

  1. Конфессия Архівавана 11 красавіка 2011.// С. А. Кузнецов Большой толковый словарь русского языка. — 1-е изд-е: СПб.: Норинт, 1998.
  2. Конфессия // Н. Г. Комлев Словарь иностранных слов. — М., 2006
  3. Конфессия //Л. П. Крысин Толковый словарь иностранных слов. — М: Русский язык, 1998.
  4. Конфессия // Современная энциклопедия, 2000.
  5. Д. К. Безнюк Конфессия(недаступная спасылка)// Энциклопедия / сост. и общ. ред. А. А. Грицанов, Г. В. Синило. — Минск: Книжный Дом, 2007. — 960 с. — (Мир энциклопедий)
  6. В. А. Цыпин, прот.. Вероисповедание // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2004. — Т. VII. — С. 270. — 752 с. 39 000 экз. ISBN 5-89572-010-2.
  7. Конфессия // Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 9. Кл—Ку. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003.:ил. — «'С. 115»'. ISBN 5-85270-201-3 (кн. 9), ISBN 5-85270-218-8
  8. Джош Макдауэлл, Дон Стюарт. «Обманщики. Bо что верят приверженцы культов». — М.: Протестант, 1994, 215 с.
  9. Являются ли Свидетели Иеговы протестантами? Архівавана 14 мая 2011. // Сторожевая башня, 1 ноября 2009 года. — С. 19. — ISSN 0043-1087
  10. АРМЯНСКАЯ АПОСТОЛЬСКАЯ ЦЕРКОВЬ // Православная энциклопедия Древо
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads