Вера Рыгораўна Гняўко

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вера Рыгораўна Гняўко (12 снежня 1920, Далькавічы, Мінская губерня — 14 лістапада 2014[крыніца?]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1972). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Вера Рыгораўна Гняўко, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 12 снежня 1920 года ў в. Далькавічы (цяпер — Лагойскі раён Мінскай вобласці).

Скончыла Барысаўскае рускае педагагічнае вучылішча (1940), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1949).

Працавала ў Інстытуце гісторыі АН БССР (1949—1964, старшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1970—1990, прафесар кафедры эканамічнай гісторыі, у 1970—1979 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі; рабочы, прафсаюзны і камсамольскі рух; гісторыя Мінска.

Remove ads

Узнагароды

Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі (10) і інш.

Бібліяграфія

  • Рабочий класс Белоруссии и его профессиональные союзы в борьбе за завоевание и упрочение Советской власти (март 1917 — январь 1919 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 571 / В. Г. Гневко. ― Минск, 1969.
  • Развитие народного хозяйства и культуры города Минска в годы первой пятилетки (1928—1932) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / В. Г. Гневко. ― Минск, 1954.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 1 мая 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads