Вернасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вернасць — маральная якасць, якая характарызуе духоўны стан асобы і вызначае лінію яе паводзін.
Людзі са старажытных часоў высока цанілі стойкасць, нязменлівасць пачуццяў і адносін, выкананне абавязкаў перад людзьмі і грамадствам.
Адданасць чалавека справам і інтарэсам блізкіх яму людзей, калектыву, сацыяльнай групы, грамадства ў цэлым, абавязковасць у выкананні сваіх абяцанняў і абавязкаў, пастаянства ў адносінах з сям'ёй, сябрамі — усе гэтыя праяўленні вернасці вызначаюць развіццё чалавека. Але не менш важная вернасць і для самога чалавека, фармавання яго духоўнага свету, вызначэння цэласнасці жыццёвага шляху.
Remove ads
Гл. таксама
- Давер
- Лаяльнасць
- Здрада
Літаратура
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads