Вернер Лібрых

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Вернер Лібрых
Remove ads

Вернер Лібрых (ням.: Werner Liebrich; 18 студзеня 192720 сакавіка 1995) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Хуткія факты Вернер Лібрых, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Паколькі старэйшы брат Вернера таксама гуляў у складзе «Кайзерслаўтэрна», Вернера празвалі Лібрых II. Як правіла, займаў пазіцыю цэнтральнага паўабаронцы, хоць мог гуляць і на атакуючых пазіцыях.

16 раз з’яўляўся на поле, гуляючы за каманду зборнай ФРГ, быў членам каманды ў 1954 годзе, калі каманда Заходняй Германіі выйграла кубак свету. Менавіта ён траўмаваў капітана венгерскай зборнай Ферэнца Пушкаша падчас двух гульняў групавога этапу. У выніку Пушкаш быў вымушаны прапусціць наступныя дзве гульні каманды і з’явіўся толькі ў фінальным матчы сваёй зборнай, знаходзячыся ў сумніўным стане.

Не толькі ў яго актыўныя гульнявыя гады, калі ён адхіліў прапанову «Мілана» (гэта адбылося ў 1950 годзе), але і пасля заканчэння сваёй актыўнай кар’еры Вернер Лібрых заставаўся верным «Кайзерслаўтэрну», ён не толькі гуляў выключна за «Кайзерслаутерн», але і стаў трэнерам каманды аматараў «Кайзерслаўтэрна» пасля завяршэння кар’еры.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads