Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей — беларускі гісторыка-краязнаўчы музей ў горадзе Верхнядзвінску, адчынены для наведвання шырокай грамадскасцю 1 верасня 2015 года. Экспазіцыя музея комплексна адлюстроўвае гісторыю і культуру Верхнядзвінскага раёна за апошнія дзесяць вякоў.
Remove ads
Гісторыя
Музей месціцца ў самым цэнтры горада ў гістарычным будынку канца XIX стагоддзя ў стылі мадэрн, які быў перададзены музею і пераабсталяваны пад музейныя функцыі пасля капітальнага рамонту у 2015 гг. Да рэвалюцыі 1917 г. у будынку будучага музея пражываў разам з роднымі вядомамы па ўсёй Еўропе майстар абутку яўрэйскага паходжання. Там жа знаходзілася і ягоная майстэрня, прадукцыя з якой прадавалася ў многія краіны Еўропы. Да 2012 г. у памяшканні музея дзейнічаў суд горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна, калі будынак быў перададзены аддзелу культуры райвыканкама пад музей. 9 мая 2015 г. музей запрацаваў у тэставым рэжыме, а 1 верасня 2015 г. пачаў прымаць усіх жадаючых.
Remove ads
Фонды
У фондах музея знаходзяцца матэрыялы археалагічных раскопак на Дрысеншчыне (вырабы з крэмяню, косці, рога, элементы адзення, пісалы, упрыгожванні, кераміка ляпная і ганчарная і інш.), калекцыі натуральна-навуковыя, нумізматыкі, сфрагістыкі, парцаляну, зброі, старадрукаваныя кнігі, прылады працы і прадметы побыту 18-20 ст., асабістыя фонды краязнаўцаў.
Асноўныя кірункі дзейнасці

- зменныя выставы з фондаў, прыватных калекцый, фондаў іншых музеяў
- экскурсіі па выставах
- музейна-педагагічныя заняткі і лекцыі
- тэматычныя вечары і культурна-адукацыйныя мерапрыемствы
- навуковыя мерапрыемствы і канферэнцыі
Асобы
- Антон Францавіч Бубала - вядомы верхнядзвінскі краязнаўца, старшы навуковы супрацоўнік музея.
Літаратура
- Бубала, А. Самы малады раённы музей Беларусі / А. Бубала // Краязнаўчая газета. — 2016. — № 34 (верасень). — С. 3 ; № 35 (верасень). — С. 3.
- Вайніловіч Л.М. Верхнядзвіншчына: гісторыя памежнага края як аснова для стварэння гісторыка-краязнаўчага музея // Проблемы истории и культуры пограничья: гуманитарное знание и вызовы времени: материалы Международной научной конференции, посвященной 200-летию И.Е. Храповицкого, г. Верхнедвинск, 16 июня 2017 г. / Верхнедвинский историко-краеведческий музей. — Верхнедвинск, 2017. — С. 26-30.
- Харашэўская Л.М. Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей у справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны // Праблемы гісторыі і культуры пагранічча (ІІ Верхнядзвінскія гісторыка-краязнаўчыя чытанні): зборнік навуковых артыкулаў ІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі, Верхнядзвінск, 24 мая 2019 г. / Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей. - Верхнядзвінск, 2019. – С. 6–9.
- Чарнякевіч, Ю. Музей-карабель, або Вандроўка па 12 прычалах / Ю. Чарнякевіч // Культура. – 2016. – 30 ліпеня. – С. 3, 14.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads