Верхняя Ангара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Верхняя Ангара
Remove ads

Ве́рхняя Ангара́ (руск.: Верхняя Ангара[1], бур. Дээдэ Ангар мγрэн) — рака ў Расіі, у Забайкаллі, у Бураціі.

Хуткія факты Верхняя Ангара, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 438 км. Плошча вадазбору 21 400 км². Сярэдні расход вады 265 м³/сек, мінімальны зімовы ў вусці 45 м³/сек. Бярэ пачатак на Байкала-Віцімскім водападзеле, працякае па Верхнеангарскай катлавіне. Упадае ў возера Байкал, утвараючы дэльту. У вярхоўях цячэ пераважна ў вузкай даліне, утвараючы парогі. У ніжняй частцы цячэння працякае па шырокай забалочанай даліне, парэзанай старыцамі. Жыўленне змяшанае, з перавагай дажджавога і вялікай доляй падземнага. Замярзае ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая. Суднаходная да прыстані Уаян (214 км ад вусця)[1][2].

Прытокі: Бургачы, Самадзек, Сарта, Ангаракан, Янчукан, Янчуй, Улса, Герамдай, Агней, Светлая, Таксалакіт, Акіт, Аркалікан, Тунгускі Ключ і інш.[2]

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 58. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads