Верхняя вуліца (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верхняя вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да вуліцы Свірыдава. Перасякаецца з безыменным правулкам. Дае пачатак іншаму безыменнаму правулку, які ідзе да вуліцы Агарэнкі. На яе выходзіць 8-я Навасёлкавая вуліца[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.
Remove ads
З гісторыі
Забудоўвалася ў канцы 1950-х – пачатку 1960-х гадоў. Старажылы сцвярджалі, што назву вуліца атрымала ад таго, што на момант фарміравання яна была апошняй у гэтай частцы Прудка. У рэальнасці назва адлюстравала асаблівасці рэльефу, прынамсі, на час станаўлення вуліцы – вуліца будавалася на больш узвышанай частцы мясцовасці адносна Ніжняй вуліцы. Да будаўніцтва тут знаходзілася калгаснае поле. Забудоўваліся тут прыезджыя з Гомельскай вобласці[2].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads