Веснік Глыбоччыны

глыбоцкая раённая газета From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Веснік Глыбоччыны — раённая газета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі — Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт і Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.

Хуткія факты «Веснік Глыбоччыны», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Да рэвалюцыі ў Глыбокім дзейнічала некалькі друкарняў, выдавалася 5 газет. Калі прыйшла Савецкая ўлада, стала выдавацца газета «За свабоднае жыццё». Першы яе нумар выйшаў у свет 25 верасня 1939 года. Рэдактарам глыбоцкай раёнкі быў былы выкладчык кафедры журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Марк Зярніцкі.

Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі газета практычна не выходзіла. У маі — чэрвені 1944 года яна выдавалася падпольна, а са студзеня 1946 года пачала выходзіць рэгулярна.

Да лютага 1949 года газету рэдагаваў Мікалай Качан, пазней рэдактарам стаў Уладзімір Шаблоў.

У канцы 1950-х гадаў змяніўся лагатып газеты. Газета стала называцца «Сцяг камунізму», а затым — «Шлях перамогі». Рэдактарамі ў розныя гады працавалі А. Картузаў (1962—1964), С. Зайцаў, В. Пятрушкін, П. Пратасевіч, С. Берніковіч.

У час перабудовы газета стала выходзіць пад назвай «Веснік Глыбоччыны», на гэтым этапе рэдакцыйны калектыў узначальвае Андрэй Міхайлавіч Панкрат[1][2].

Remove ads

Зноскі

  1. З гісторыі выдання(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2020. Праверана 17 лютага 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads