Вецер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Вецер — струмень паветра або іншых газаў, якія складаюць атмасферу. На Зямлі вецер узнікае як вынік агульнай цыркуляцыі атмасферы. Звычайна вецер бывае вызваны розніцай атмасфернага ціску і накіраваны ад зоны высокага ціску да зоны нізкага ціску. Але ў сярэдніх геаграфічных шыротах з-за сілы Карыёліса вецер вее звычайна па лініі аднолькавага ціску. Тэрмін «вецер» звычайна ўжываецца ў метэаралогіі для акрэслення гарызантальнага складніка ветру. Вецер — адзін з асноўных элементаў фарміравання надвор’я, з гэтай прычыны метэаролагі вельмі дакладна вымяраюць хуткасць ветру (у м/с) і кірунак. Кірунак ветру мае назву таго боку, з якога вее, напрыклад, калі вецер вее з поўначы на поўдзень, ён мае назву паўночны.


Шматгадовыя назіранні за кірункам ветру адлюстроўваюць у выглядзе своеасаблівага графіка — ружы вятроў.
Remove ads
Выкарыстанне ветру чалавекам
Вецер выкарыстоўваецца для выпрацоўкі энергіі з дапамогай ветравых турбін.
Вымярэнне ветру
Для вымярэння ветру ўжываюць анемометр. Таксама вецер вымяраецца з дапамогай штучных спадарожнікаў (тэледэтэкцыі), з дапамогай назірання за хуткасцю перамяшчэння хмар, з дапамогай радара, з дапамогай метэаралагічных зондаў і г. д.
Сонечны вецер

Сонечны вецер з’яўляецца рухам не паветра, а вельмі разрэджанай плазмы, якая выкідаецца з атмасферы Сонца (ці іншай зоркі) з сярэдняй хуткасцю каля 400 км/с (ад 300 да 800 км/с на розных участках). Ён складаецца пераважна з асобных электронаў і пратонаў. Гэтым часціцам удаецца пераадолець гравітацыйнае поле Сонца дзякуючы высокай тэмпературы кароны[1] і іншых, не да канца зразумелых працэсаў, якія надаюць ім дадатковую энергію. Сонечны вецер утварае геліясферу, велізарны ўчастак міжзорнай прасторы вакол Сонечнай сістэмы[2].
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads