Кома (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кома (італ.: Como) — возера на поўначы Італіі.
Размешчана каля падножжа Альп, на вышыні 198 метраў над узроўнем мора. Плошча 146 км², даўжыня 50 км (у сярэдняй частцы падзяляецца на два басейны), шырыня 4,5 км, глыбіня да 410 м.
Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжання. Берагі высокія, скалістыя. Праз возера цячэ рака Ада, прыток ракі По, на поўначы ўпадае рака Мера.
Рыбалоўства, суднаходства. Кліматычныя курорты: Кома, Лека, Беладжа, Менаджа, Коліка, Чэрнобьё, Лена, Арджэньё Донга, Фаджэта-Лар’ё і інш. Каля Сала-Камачына і Асучча размешчаны адзіны востраў возера — Камачына.[1]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

