Войшвіл
(пам. 1370) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войшвіл, або Войшвілт[1] (1-я пал. XIV ст. — 1370[1]) — літоўскі баярын.
Магчыма быў княжацкага паходжання. Паходзіў з Упіцкай зямлі[1], «двор» Войшвіла быў напэўна ў Вайшвілчай (паселішча згадваецца ў 1368, 1398 гадах, ёсць і цяпер). Разам з нейкім Рытам[2] трымаў Лагойскае княства[1]. У 1358 годзе «князі і баяры» Патрыкей, Войшвіл (Woyszwylt), Айкша, Алізар і Васка Кірдзеевіч прадстаўлялі вялікалітоўскі бок пры ўлагоджанні спрэчак з Мазовіяй, але на думку некаторых даследчыкаў[3] гэты дагавор пазнейшы фальсіфікат. Кіраваў дэмаркацыяй вялікалітоўска-лівонскай мяжы ў 1350-1360-х гадах[4][5]. На думку Алега Ліцкевіча, у дагаворы 1358 года Войшвіл прадстаўляў вялікага князя Альгерда[6]. У 1367 годзе князь Уладзімір Альгердавіч «з князямі» Сцірпейкам, Войшвілам (Waysewist) і таксама Кейстутам прадстаўлялі вялікалітоўскі бок у дагаворы паміж ВКЛ і Ордэнам у Лівоніі ад 7 лістапада 1367 года[1].
Храніст XV стагоддзя Ян Длугаш лічыў Войшвіла сынам вялікага князя Кейстута, гэту думку пераняла «Хроніка Быхаўца», а затым пазнейшыя храністы Стрыйкоўскі і Бельскі. Таксама сынам вялікага князя Кейстута названы Войшвіл пад 1359 годам у так званай уставе Альгерда пра крэваў — фальсіфікаце Тэадора Нарбута. На гэтым грунце, а таксама бо Войшвіл напісаны ў крыніцах сярод «князёў і баяр» блізка да князёў, такога меркавання трымаўся і Юзаф Вольф[7].
Паводле Германа Вартберга, Войшвіл (Wezewilte, nobilis satrapa) загінуў у 1370 годзе ад холаду ў адступленні вялікалітоўскага войска пасля паразы пад Рудавай[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads