Волта

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Волта
Remove ads

Во́лта — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Хуткія факты Волта, Характарыстыка ...

Даўжыня — 32 км. Плошча вадазбору — 207 км². Сярэдні расход вады ў вусці — 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,3 м/км.

Выцякае з возера Белае ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 2 км ніжэй ад вёскі Пуцінава.

Даліна трапецападобная (шырынёй 200—500 м), у верхняй частцы невыразная. Абалона ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні — перарывістая, шырыня яе складае 100—150 м. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае. У Волту ўпадае пратока без назвы з возера Грэцкае[1]. У басейне ракі знаходзяцца азёры Акністае, Жучына, Таболкі, Лебядзінае, Вялікае, Курганістае.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads