Вольга Ільінічна Дуброўшчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Ільінічна Дуброўшчык (нар. 27 сакавіка 1944, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1972).
Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1972, лячэбны факультэт, кафедра агульнай хірургіі, прафесар, у 2004—2010 — загадчык кафедры).
Сям’я
- дачка Алена Лявонцьеўна Саваневіч (нар. 1973), урач-акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: абдамінальная хірургія; паталогія артэрыяльных і вянозных сасудаў; гепаталогія; колапракталогія; жоўцекамянёвая хвароба.
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1993), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2005) і інш.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads