Вольга Аляксандраўна Кавалькова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Аляксандраўна Кавалькова (нар. 26 студзеня 1984, Мінск) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Акадэмію МУС Беларусі ў 2006 годзе па спецыяльнасці «юрыст». Атрымала спецыяльнасць «бухгалтар» у Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2005 год) і спецыяльнасць «палітолаг» ва Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў.
Працавала з 2004 па 2008 год у раённых адміністрацыях Мінска, пасля юрыстам, старшынёй і галоўным бугалтарам у жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператывах, у 2011—2014 гадах — лектарам у Інстытуце павышэння кваліфікацыі.
З 2011 года член партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Сустаршыня БХД. У інтэрв'ю ў 2024 годзе стала вядома, што Кавалькова выйшла з партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.[1]
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — давераная асоба Святланы Ціханоўскай. 18 жніўня У складзе Каардынацыйнай рады. 19 жніўня абрана ў Прэзідыум Рады.
24 жніўня ля прахадной МТЗ затрымалі сябраў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна[2].
З’ехала з Беларусі. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Вользе Кавальковай 12 гадоў пазбаўлення волі[3].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads