Вольга Аляксандраўна Лабачэўская
Mастацтвазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Аляксандраўна Лабачэўская (нар. 29 верасня 1951, Цюмень, цяпер Расія) — беларуская мастацтвазнаўца, культуролаг, этнолаг. Доктар мастацтвазнаўства (2014).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (Ленінград; 1977), НДІ мастацкай прамысловасці (Масква; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (дактарантура, 2013).
Працавала ў Цюменскай абласной карціннай галерэі (1969—1973); Дзяржаўным мастацкім музеі БССР (1977—1980); Навукова-даследчай мастацка-эксперыментальнай лабараторыі Упраўлення мастацкіх промыслаў Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР (1980—1991, загадчык НДА мастацтвазнаўства і работы з творчымі кадрамі); Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (1991—2009); Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2009; з 2014 — прафесар кафедры культуралогіі).
Навуковыя інтарэсы: беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, рамёствы і промыслы; беларускае саломапляценне, традыцыйны касцюм і тэкстыль; трансфармацыя традыцый народнай творчасці; антрапалогія і гендарныя аспекты народнай творчасці; ахова і захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны; прымітывізм як від народнага мастацтва; гісторыя этнаграфічнай фатаграфіі ў Беларусі. Пазапрафесійная творчасць: сцэнарыі дакументальнага кіно.
Remove ads
Узнагароды
Бібліяграфія
Белорусский народный текстиль: традиции и художественные новации в XX веке : диссертация … доктора искусствоведения : 17.00.09 : защищена 03.04.2014 : утверждена 26.11.2014 / Лобачевская Ольга Александровна. — Минск, 2014. Народное искусство соломоплетения Белоруссии : диссертация … кандидата искусствоведения : 17.00.05 : защищена 26.04.1989 : утверждена 27.09.1989 / Лобачевская Ольга Александровна. — Москва, 1989.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 81. — ISBN 985-11-0035-8
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads