Вольга Уладзіміраўна Савасцюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Уладзіміраўна Савасцюк (нар. 10 ліпеня 1963, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі літаратар, паэтэса, галоўны рэдактар пухавіцкай раённай газеты «Пухавіцкія навіны» (2010—2020). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдатнік друку Беларусі. Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшы твор 2009 года» ў галіне дзіцячай літаратуры, лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура».

Хуткія факты Вольга Савасцюк, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт і факультэт журналістыкі БДУ. Працавала карэспандэнтам, рэдактарам аддзела, галоўным рэдактарам раённай газеты «Пухавіцкія навіны», узначальвала літаратурнае аб’яднанне «Мар’інка».

Дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Творчасць

Яе творы надрукаваны ў зборніку паэзіі «Вусны» (1985), «Самавар у лесе» (1995). Аўтар кнігі «Сустрэча» (1996). Выдала кнігі для дзяцей «Арэлі на вясёлцы» (1996), «Палахлівы матылёк» (2009), «Юлін рэстаран» (2014). Вершы, апавяданні і казкі ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Ад калыханкі да забаўлянкі» (2018), «Масты» (2019), «Няўжо забыцца можна пра вайну» (2020), «Карані» (2020), «Жаночыя мары» (2022), «Уласным лёсам спалучаць вякі» (2022).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads