Вольт
адзінка вымярэння From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольт (азначэнне: бел. В, лац. V) — адзінка вымярэння электрычнага напружання ў сістэме СІ. Адзінка названая ў гонар італьянскага фізіка і фізіёлага Алесандра Вольта.
Вольт роўны электрычнаму напружанню, выкліканаму ў электрычным ланцугу пастаянным токам сілай 1 ампер пры магутнасці 1 ват.
1 В = 1/300 адзінкавага патэнцыялу СГСЭ
Remove ads
Вызначэнне
Вольт вызначаны як розніца патэнцыялаў на канцах правадніка, які рассейвае магутнасць у адзін ват пры сіле току праз гэты праваднік у адзін ампер. У адзінках СІ атрымаем м² · кг · с−3 · A−1, што эквівалентна джоулю энергіі на кулон зараду, J/C.
Remove ads
Вызначэнне на аснове эфекту Джозефсана
З 1990 года вольт стандартызаваны праз вымярэнне з выкарыстаннем эфекту Джозефсана, пры якім ужываецца ў якасці прывязкі да эталону канстанта Джозефсана, зафіксаваная 18-ай Генеральнай канферэнцыяй па вагам і вымярэнням як:
- K{J-90} = 0.4835979 GHz/µV.
Кратныя і дзельныя адзінкі
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі напружання ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.
Гл. таксама
- Вольтметр
Зноскі
- 6.5.3 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 18. — 41 p.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads