Вольта (вадасховішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольта (вадасховішча)map
Remove ads

Вольта (6°30′ пн. ш. 0°00′ з. д.HGЯO) — найбуйнейшае па плошчы (каля 8,5 тыс. км²) вадасховішча ў свеце.

Хуткія факты Возера Вольта, Размяшчэнне ...

У 19611965 гг. каля горада Акасомба (Гана) у сутоках рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасля запаўнення вадасховішча займае 3,6 % плошчы Ганы. Пры запаўненні тэрыторыі вадой было выселена каля 78 тыс. чалавек. Адначасова ГЭС забяспечвае большую частку краіны электраэнергіяй.

Ніжэй ГЭС размешчана рака Вольта, што цячэ ў Атлантычны акіян.

На ўтвораным вадасховішчы шырока развіта рыбалоўства і суднаходства. Поўнач возера знаходзіцца ў зоне саваны, поўдзень — у зоне трапічных лясоў.

Даўжыня вадасховішча з поўначы на поўдзень — каля 400 км, берагавой лініі — больш за 7 тыс. км, узбярэжжы парэзаныя, на возеры знаходзіцца мноства невялікіх астравоў. Аб’ём вадасховішча складае каля 148 км³, сярэдняя глыбіня 18 м, найбольшая — 80 м.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads