Вольфганг Фогель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольфганг Фогель (ням.: Wolfgang Vogel; 30 кастрычніка 1925, Вільгельмсталь, Ніжняя Сілезія - 21 жніўня 2008, Шлірзэе, Германія) — адвакат, грамадскі дзеяч ГДР, пасярэднік у аперацыях па абмене шпіёнамі часоў халоднай вайны.
Remove ads
Пачатак кар'еры
Фогель нарадзіўся ў Ніжняй Сілезіі 30 кастрычніка 1925 г., вывучаў права ў Іене і Лейпцыгу пасля Другой сусветнай вайны. Працаваў адвакатам у ГДР. Па заданні «Штазі» устанавіў кантакты з калегамі на Захадзе. Выступаў пасярэднікам у абмене людзьмі паміж Усходам і Захадам, у тым ліку, абменах захопленых шпіёнаў і палітвязняў.
Абмен шпіёнаў і палітвязняў
У агульнай складанасці, Фогель выступаў пасярэднікам пры абмене больш за 150 шпіёнаў і палітвязняў. Сярод найбольш вядомых выпадкаў:
- 1962 - абмен Гэры Паўэрса на Рудольфа Абеля.
- 1981 - Гюнтэр Гіём - выкрыты агент Штазі ў асяроддзі канцлера ФРГ Бранта.
- 1986 - абмен савецкага дысідэнта Анатоля Шчаранскага на Карла Кёхера і яго жонку.
Абмен заўсёды адбываўся на Глінікскім мосце паміж Заходнім Берлінам і усходнегерманскім Патсдамам.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads