Ікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ікіmap
Remove ads

Ікі (яп.: 壱岐島 Ікі-но сіма) — японскі востраў у Цусімскім праліве, у 20 км ад берагоў Кюсю; адміністрацыйна ўваходзіць у прэфектуру Нагасакі. Галоўны населены пункт на востраве — горад Ікі.

Хуткія факты Ікі, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Ікі — вулканічны востраў у Цусімскім праліве паміж Цусімай і Кюсю. Плошча вострава — 138,5 км²; максімальная адлегласць ад паўночнага берага да паўднёвага — 17 км, ад заходняга да ўсходняга — 15 км. Найвышэйшы пункт — патухлы вулкан Такэнацудзі (яп.: 岳ノ辻), 213 м над узроўнем мора. Апошняе вывяржэнне Такэнацудзі было 0,6—0,9 мільёнаў гадоў назад[1]; тым не менш, на востраве існуюць гарачыя крыніцы.

Дзякуючы галіне цёплай плыні Курасіа, на Ікі мякчэйшы клімат, чым на асноўных астравах Японіі на той жа шыраце.

Remove ads

Зноскі

  1. Nagaoka Shinji, Nakagawa Hideaki. Eruptive History of Takenotsuji Volcano in the Iki Island, Western Japan // Bulletin of Faculty of Education, Nagasaki University. — 2003. — № 69. — ISSN 1345-1359. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads