Авалау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Авалау (фідж. Ovalau) — востраў у складзе Фіджы на ўсход ад Віці-Леву. Агульная плошча — 102,3 км². Насельніцтва — 9100 чал. (2014 г.).
Remove ads
Геаграфія
Востраў Авалау знаходзіцца ў 54,2 км на паўночны ўсход ад Сувы, сталіцы Фіджы. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — 625 м. Абрысамі нагадвае авал, выцягнуты з поўначы на поўдзень. Даўжыня — 14,86 км. Найбольшая шырыня — 10,26 км. Частка ўзбярэжжа ахоплена колам каралавых рыфаў.
Гісторыя
Авалау вядомы тым, што з 1830-ых гг. на ўсходзе вострава сяліліся еўрапейскія гандляры сандалам і місіянеры. Вёска Левука на некаторы час ператварылася ў важны транзітны порт, дзе меліся хрысціянскія храмы, друкарня і нават перыядычныя выданні (з 1869 г.). Адносіны паміж правадырамі Авалау, многія з якіх мелі крэольскае паходжанне, і еўрапейцамі былі складанымі. У 1844 г. частка еўрапейцаў пакінула востраў з-за пагрозы сутычак з мясцовым насельніцтвам, але паселішча ў Левука хутка адрадзілася дзякуючы брытанскім місіянерам, тут з’явіліся консульствы Вялікабрытаніі і ЗША.
У 1840-ыя гг. Авалау фармальна трапіў пад уладу правадыроў вострава Мбау, аднак пасля прыходу да ўлады Такамбау ў 1852 г. мясцовыя правадыры разам з саюзнікамі на Віці-Леву паднялі паўстанне. Толькі ў 1865 г. яны пагадзіліся заключыць з Такамбау саюз тавата. У 1871 г. на Авалау па ініцыятыве брытанцаў адбылася каранацыя Такабау, але сепаратысцкія настроі працягвалі дамінаваць. У 1877 г. сталіца Фіджы была перанесена з вёскі Левука ў Суву.
Remove ads
Эканоміка
Вёска Левука з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вострава Авалау і навакольных тэрыторый. На востраве маюцца порт, аэрапорт, рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Мясцовае насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і абслугоўваннем турыстаў.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads