Востраў Анцыферава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Востраў Анцыферава
Remove ads

Востраў Анцыферава (руск.: Анциферова), таксама вядомы як Востраў Шырынкі (руск.: Ширинки) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 7 км².

Хуткія факты Востраў Анцыферава, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода

Мае вулканічнае паходжанне. Уяўляе сабой вяршыню адзінкавага вулкана Шырынкі (761 м). Складзены з цвёрдых вулканічных парод. На схілах — каменныя асыпкі. Глебавы покрыў амаль адсутнічае. Паўднёва-заходняя сценка кратара парушана. Берагі абрывістыя. Сталых паверхневых вадацёкаў няма.

Флора надзвычай бедная. Фаўна — марскія птушкі і ластаногія.

Гісторыя

Востраў ніколі не меў сталага насельніцтва. Да канца XIX ст. улетку наведваўся айнамі, якія палявалі на ўзбярэжжы на марскіх звяроў. З іх мовы першапачатковая назва вострава Шырынкі перакладаецца як «там, дзе хвалі».

У 18751945 гг. уваходзіў у склад Японіі.

У 1945 г. быў далучаны да РСФСР.

Зараз бязлюдны.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads