Брава (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брава (востраў)
Remove ads

Брава (парт. Brava, Braba «злосны») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўднёвую групу астравоў Сатавенту. Агульная плошча 67 км². Насельніцтва — 6043 чал. (2010 г.).

Хуткія факты Брава, Характарыстыкі ...
Remove ads

Гісторыя

Адкрыты ў 1462 г. партугальцамі. Першае паселішча імі было заснавана толькі ў 1573 г. Значную частку насельніцтва складалі чарнаскурыя рабы. У XVII—XVIII стст. астравіцяне моцна пакутавалі з-за рэйдаў піратаў.

З XIX ст. жыхары Брава актыўна наймаліся на кітабойныя судны з ЗША і еўрапейскіх краін. Многія пры гэтым ад’язджалі назаўсёды, асабліва на ўсход ЗША.

Брава — радзіма кабавердыйскага паэта Эўжэнью Таварыса.

Remove ads

Прырода

Востраў мае вулканічнае паходжанне, месціцца на агульнай падводнай платформе з суседнім востравам Фогу. З моманту каланізацыі вывяржэнні не зафіксаваны, але землятрусы здараюцца часта. У 1680 г. на востраве ратаваліся ад вывяржэння вулкана жыхары Фогу.

Ландшафт гарысты. Вёскі звычайна будуюцца на вяршынях ўзгор’яў. Найвышэйшы пункт — 976 м.

Для Брава характэрныя сталыя вятры, з-за якіх узнікаюць праблемы з авіяпералётамі. Пабудаваны на востраве аэрапорт практычна не працуе. У 1982 г. астравіцяне моцна пацярпелі ад урагану.

Да поўначы ад Брава месцяцца бязлюдныя выспы Сіма і Грандэ.

Remove ads

Эканоміка

Жыхары Брава здаўна займаюцца ірыгацыйным земляробствам, а таксама ловам рыбы. Сучасная эканоміка моцна залежыць ад знешняй дапамогі. У апошнія гады павольна развіваецца турызм.

Насельніцтва

Брава — самы маланаселены востраў Каба-Вердэ, што тлумачыцца яго памерамі, а таксама сталай эміграцыяй на іншыя астравы і ў іншыя краіны.

Больш інфармацыі Насельніцтва вострава Брава, (1940—2010 гг.) ...

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads