Броўтана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Броўтана
Remove ads

Востраў Броўтана (руск.: Броутона) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 7 км².

Хуткія факты Броўтана, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода і геаграфія

Знаходзіцца ў Ахоцкім моры. Мае вулканічнае паходжанне. Над паверхняй дамінуе вулкан Броўтана (каля 800 м) — найвышэйшы пункт на востраве над узроўнем мора. Бераг акружаны галечнымі пляжамі, але далей пачынаюцца стромкія скальныя масівы. На паўночным усходзе — 2 ручаі.

Вакол вострава на працягу 3,7 км моцная магнітная анамалія.

Камяністая паверхня вострава Броўтана бедная і не спрыяе разнастайнасці мясцовай флоры. Вылучаецца вузкая палоска хмызняку з хвоі сібірскай кедравай.

Фаўна — грызуны, марскія птушкі, шмат ластаногіх.

Remove ads

Гісторыя

Айны, першыя насельнікі Курыльскіх астравоў, называлі востраў Броўтана Маканруру, што значыла «зваротны востраў». Яны наведвалі яго сезонна для палявання на ластаногіх.

У XVIIIXIX стагоддзях востраў даследваўся рускімі, брытанскімі, японскімі экспедыцыямі. Названы ў гонар брытанскага даследчыка Вільяма Роберта Броўтана.

У 18751945 гадах уваходзіў у склад Японіі. У 1945 годзе быў далучаны да РСФСР.

Востраў незаселены.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads