Ганконг (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганко́нг — востраў у паўднёвай частцы адмысловага адміністрацыйнага раёна Ганконг, Кітай. На 2006 год колькасць яго насельніцтва складала 1.268.112 чалавек, шчыльнасць — 15773 чал./км². У перыяд акупацыі вострава Вялікабрытаніяй на працягу Першай опіумнай вайны ў 1842 насельніцтва выспы складала 3000 жыхароў, рассеяных па дзясятку рыбацкіх вёсачак. Неўзабаве брытанскімі войскамі на востраве быў заснаваны горад Вікторыя ў гонар каралевы Вікторыі. Цэнтральны раён вострава Ганконг («Central») з’яўляецца гістарычным, палітычным і эканамічным цэнтрам Ганконга. Паўночны бераг вострава фарміруе паўднёвае ўзбярэжжа заліва Вікторыя. Гістарычна развіццё Ганконга звязана з тым, што глыбокія воды заліва спрыялі вялікім гандлёвым судам.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads