Кюрасаа

астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы, частка Каралеўства Нідэрландаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Кюрасааmap
Remove ads

Кюрасаа (нідэрл.: Curaçao, пап’ям.: Kòrsou) — самы вялікі востраў і аднайменнае дзяржаўнае ўтварэнне, размешчанае на поўдні Карыбскага мора паблізу берагоў Венесуэлы. З’яўляецца суб’ектам федэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча сушы — 444 км ². Колькасць насельніцтва — 141,766 тысяч чалавек. Сталіца — горад Вілемстад.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Handelskade in Willemstad, Curaçao

Геаграфічнаае становішча

Кюрасаа — востраў у Карыбскам моры ў групе Малых Антыльскіх астравоў, у падгрупе Падветраных астравоў у 80 км ад берагоў Венесуэлы. Самы вялікі востраў архіпелага.

Клімат

На в. Кюрасаа субэкватарыяльны клімат, сярэднегадавая тэмпература +30ºС. Найменьшыя тэмпературы ў студзені +26…+28 ºС. Дажджлівы перыяд — з верасня да пачатку снежня: кароткія ліўні праходзяць у асноўным ноччу, а днём стаіць сонечнае надвор’е. Ападкаў выпадае каля 500…600 мм у год.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

Насельніцтва вострава складае 142.180 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва 319 чалавек/км².

Мовы

Пап’ямента 81,2 % (сумесь з іспанскай, нідэрландскай, партугальскай і англійскай моў), нідэрландская 8 % (афіцыйная), іспанская 4 %, англійская 2,9 %, іншыя 3,9 % (па перапісу 2001 года).

Рэлігія

80,1 % насельніцтва належаць да Рымска-каталіцкай царквы. Пратэстанты — 5,5 %, пяцідзясятнікі — 3,5 %, адвентысты — 2,2 %, сведкі Іеговы — 1,7 %, іудаісты — 0,8 %, іншыя рэлігіі — 1,3 %, атэісты — 4,6 % (па перапісу 2001 года).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads