Кіш (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіш (востраў)map
Remove ads

Кіш (перс.: کيش) — востраў у Персідскім заліве. Уваходзіць у склад Ірана. Плошча — 91,5 км². Насельніцтва (2016 г.) — 39 853 чалавек.

Хуткія факты Кіш, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Кіш знаходзіцца на поўначы Персідскага заліва за 16,36 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Ірана, за 1036,6 км ад Тэгерана і 3733,44 км ад Мінска. Мае мацерыковае паходжанне. Складзены асадкавымі пародамі, пераважна вапнякамі. Паверхня раўнінная. Найвышэйшы пункт — 45 м.

Клімат субтрапічны засушлівы. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — каля 145 мм, аднак улетку вільготнасць паветра дасягае 60 %. Сярэднегадавая тэмпература 26,6 °C.

Remove ads

Гісторыя

Кіш здаўна быў вядомы здабычай высакаякаснага жэмчугу. У сярэднявеччы яго насельніцтва дасягала 40 тыс. чал. Але ў XIV ст. адбыўся заняпад мясцовай эканомікі.

Кіш стаў вядомы ў 1960-ыя гг., калі апошні іранскі шах пабудаваў на ім прыватны курорт з казіно. Пасля Ісламскай рэвалюцыі ён апынуўся закінутым і зноў адроджаны толькі ў 1990-ыя гг. Эканамічнаму развіццю спрыяе тое, што Кіш уяўляе сабою свабодную эканамічную зону. У 2009 г. аб’ём знешняга гандлю дасягнуў 9,2 млрд долараў ЗША.

Remove ads

Турызм

Турызм — найважнейшая галіна эканомікі Кіша. Востраў прыцягвае наведвальнікаў пясчанымі пляжамі, багатай прыродай навакольнага каралавага рыфа, яхтынгам. Для абслугоўвання турыстаў пабудаваны сучасныя гасцініцы і дэльфінарый. На Кішы дзейнічаюць аэрапорт і паромная сувязь.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads