Кі-Уэст (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кі-Уэст (востраў)map
Remove ads

Кі-Уэ́ст (англ.: Key West) — востраў у Фларыдскім праліве. З’яўляецца часткай архіпелага Фларыда-Кіс (ЗША). Амаль усю тэрыторыю вострава займае горад Кі-Уэст. Плошча — 5,9 км². Насельніцтва — 24 649 чал. (2010 г.)

Хуткія факты Кі-Уэст, Характарыстыкі ...

Востраў Кі-Уэст знаходзіцца ў групе так званых Ніжніх астравоў Фларыда-Кіс у 205 км на паўднёвы захад ад Маямі. Мае каралавае паходжанне. Даўжыня — 6,66 км. Найбольшая шырыня — 2,38 км. Ва ўсходняй частцы вострава маецца некалькі ўнутраных лагун.

Thumb
Карта вострава

Клімат трапічны з ясна акрэсленымі сухім і вільготныя сезонамі. Сухі сезон цягнецца з лістапада да красавіка. Вільготны сезон — з мая да кастрычніка. Востраў Кі-Уэст знаходзіцца ў зоне ўтварэння і актыўнага ўздзеяння летніх ураганаў.

У старажытнасці востраў быў населены індзейцамі калуса, якія моцна пацярпелі ад еўрапейцаў пасля адкрыцця вострава іспанцамі ў 1513 г. У 1711 г. рэшткі тубыльцаў былі вывезены на суседнюю Кубу. У 1822 г. на Кі-Уэст была пабудавана ваенна-марская база ЗША. У канцы XIX ст. заснавана прамысловасць па вытворчасці цыгар. У 1898 г. востраў Кі-Уэст актыўна выкарыстоўваўся амерыканцамі ў вайне з Іспаніяй. Да 1961 г. дзейнічаў паром, які злучаў Кі-Уэст з Кубай. У нашы дні на востраве маецца аэрапорт, ён звязаны мастамі, дамбамі і шашой з суседнімі астравамі Фларыда-Кіс.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads