Востраў Палонскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Востраў Палонскагаmap
Remove ads

Востраў Палонскага (руск.: Полонского, яп.: 多楽島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 11,57 км².

Хуткія факты востраў Палонскага, Характарыстыкі ...

Мае вулканічнае паходжанне. Вышыня паверхні да 18 м, значная частка забалочана. На поўдні вылучаюцца 2 возеры. Пакрыты травяной і хмызняковай расліннасцю. На ўзбярэжжы ёсць пясчаныя пляжы.

Айны называлі востраў Палонскага Тарара вука («скураны рамень»). У 18751945 гг. належаў Японіі. У гэты перыяд на востраве існавала некалькі рыбацкіх паселішчаў, жыло 1457 чал. У 1945 г. заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. На востраве захаваліся рэшткі двух японскіх і аднаго савецкага паселішчаў.

У нашы дні ненаселены. З’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads