Прэпарыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэпарыс — востраў у Бенгальскім заліве. Уваходзіць у склад дзяржавы М’янма. Плошча - 8,1 км². Насельніцтва (2014 г.) - 50 чал.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Прэпарыс месціцца ў Бенгальскім заліве ў 350 км на паўднёвы захад ад Янгона, сталіцы М'янмы. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад - 7,9 км. Найбольшая шырыня - 1,81 км. З'яўляецца часткай астраўной дугі, якая ўзнікла ў выніку сутыкнення геалагічных пліт Інда-Аўстралійскай і Еўразійскай. Паверхня даволі плоская, складзена вапнякамі.
Клімат трапічны вільготны, вызначаны мусонамі, якія пачынаюцца ў сярэдзіне мая і працягваюцца да пачатку кастрычніка.
Remove ads
Прырода
Большая частка вострава пакрыта нізкім лесам і хмызнякамі. Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі, малпамі, яшчаркамі, чарапахамі.
Гісторыя
Востраў быў здаўна вядомы арабскім маракам, якія, аднак, амаль не наведвалі яго з-за неспрыяльных марскіх плыняў і скал. У XVI ст. быў адкрыты партугальцамі. У 1948 г. увайшоў у склад М'янмы. Адміністрацыйна залежыць ад суседніх Какосавых астравоў.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads