Рэдонда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэдо́нда (англ.: Redonda) — востраў у групе Паўночных Падветраных Малых Антыльскіх астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Плошча — каля 1,6 км². Насельніцтва няма.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Рэдонда знаходзіцца на паўночным усходзе Карыбскага мора ў 56 км на паўднёвы захад ад горада Сент-Джонс, сталіцы дзяржавы Антыгуа і Барбуда, 19,8 км на паўднёвы захад ад вострава Мантсерат, у 29 км на паўднёвы ўсход ад вострава Невіс. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 1,31 км, найбольшая шырыня — 649 м.
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку субдукцыі літасферных пліт. Уяўляе сабою скалу, якая ўзвышаецца над акіянам на 296 м. Фаўна прадстаўлена птушкамі, казуркамі і яшчаркамі.
Remove ads
Гісторыя
Індзейцы-карыбы выкарыстоўвалі Рэдонду як часовую стаянку, калі вандравалі паміж Малымі Антыльскімі астравамі. У 1493 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які даў яму назву Санта-Марыя-дэ-Рэдонда.
У XIX ст. на востраве былі адкрыты радовішчы гуана і фасфатаў. У 1869 г. Вялікабрытанія абвясціла аб далучэнні Рэдонды да сваіх валоданняў. Са згоды брытанскага ўрада амерыканская кампанія займалася здабычай карысных выкапняў на Рэдондзе да I Сусветнай вайны. З тых часоў на востраве захавалася 2 каменныя хаціны амерыканскіх рабочых.
У 1981 г. Рэдонда перайшла ў валоданне дзяржавы Антыгуа і Барбуда. З 1995 г. востраў выкарыстоўваецца вулканолагамі для назірання за вулканам суседняга вострава Мантсерат.
Remove ads
«Каралеўства Рэдонда»
У 1865 г. ірландскі гандляр Мэцью Дады Шыл (Matthew Dowdy Shiell) з вострава Мантсерат абвясціў Рэдонду каралеўствам, а свайго сына — мясцовым каралём. Сям’я Шыл не прызнала ўлады Вялікабрытаніі над востравам. Да нашага часу знаходзяцца «манархі», якія лічаць, што тытул караля перайшоў да іх ад сям’і Шыл, і сцвярджаюць, што Рэдонда з’яўляецца іх уласнай незалежнай дзяржавай.
Спасылкі
- Redonda Rock Of Antigua Архівавана 5 кастрычніка 2011.
- The Redondan Foundation Архівавана 9 лютага 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads