Санта-Лузія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Санта-Лузіяmap
Remove ads

Санта-Лузія[1] (партуг. Santa Luzia) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную групу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 35 кв. км. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Грандэ (395 м).

Хуткія факты Санта-Лузія, Характарыстыкі ...

Адкрыты ў 1460 годзе партугальскімі маракамі ў дзень Святой Люсіі. У той час меў расліннасць, быў населены ўнікальнымі мясцовымі яшчаркамі. У XVIII ст. на востраве жылі людзі, якія займаліся жывёлагадоўляй і ловам рыбы, але апустыньванне вымусіла іх пакінуць Санта-Лузію. Некаторы час выкарыстоўваўся каталіцкімі манахамі як скіт. У XX ст. была пабудавана метэаралагічная станцыя. Зараз сталага насельніцтва няма.

Remove ads

Зноскі

  1. Напісанне Санта-Лузія ў адпаведнасці з картай Каба-Вердэ ў БЭ ў 18 тамах. Т. 7, Мн., 1998, С. 379.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads