Сент-Вінсент

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сент-Вінсент
Remove ads

Сент-Вінсент (англ.: Saint Vincent) — вулканічны востраў у Карыбскім моры ў складзе Наветраных астравоў (архіпелаг Малыя Антыльскія астравы). Самая вялікая частка дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Размяшчаецца паміж астравамі Сент-Люсія (аддзелены пралівам Сент-Вінсент) і Бекві. Плошча 344 км².

Хуткія факты Сент-Вінсент, Характарыстыкі ...

Асноўную частку в. Сент-Вінсент займаюць горы, пакрытыя лясамі. Найвышэйшы пункт вострава — вулкан Суфрыер (1234 м). Клімат трапічны, пасатны, вільготны; максімальная колькасць ападкаў у маі—лістападзе. Часта бываюць моцныя ўраганы.

Насельніцтва 116 тысяч чалавек (2001), галоўным чынам негры (нашчадкі рабоў) — 66 %, мулаты — 19 %, уключаючы чорных карыбаў (гарыфы — ад змешвання неграў і індзейцаў карыбаў), еўрапейцы (англічане, партугальцы) — 3,5 %, індыйцы — 5,4 %, індзейцы — 2 %. Афіцыйная мова — англійская; гутарковая — дыялект англійскай. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты.

Галоўны горад і порт — Кінгстаўн. Маецца аэрапорт.

Remove ads

Эканоміка

  • Перавагі: бананы; але выгодны доступ да рынка ЕС скончыўся ў 2006 годзе. Патэнцыял для турызму. Стабільная валюта. Вядучы вытворца марантавага крухмалу. Рост інфраструктуры.
  • Слабыя бакі: нізкае дыверсіфікаванне. Канкурэнцыя з боку пастаўшчыкоў бананаў з Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads