Тэўры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэўры (яп.: 焼尻島) — востраў у Японскім моры на захад ад вострава Хакайда. Тэрыторыя - 5,5 км². Насельніцтва (2010 г.) - 366 чал.
Remove ads
Геаграфія і прырода
Востраў Тэўры знаходзіцца ў 3,57 км на захад ад суседняга вострава Ягісіры і ў 27,8 км на паўночны захад ад бліжэйшага берага Хакайда. Мае вулканічнае паходжанне. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 4 км. Найбольшая шырыня - 1,7 км. Паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа спадзістае. На паўднёвым захадзе вылучаюцца стромкія скалы да 184,5 м у вышыню. Даўжыня берагавой лініі - каля 12 км.
Тэўры знакаміты сваімі птушкамі. На скалах штогод гняздуе каля 1,8 млн марскіх птушак розных відаў. Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парка Шаканбецу - Тэўры - Ягісіры.
Remove ads
Гісторыя
Востраў Тэўры быў населены ў канцы XVIII ст. рыбакамі з розных кутоў Японіі, якія здабывалі тут селядцоў. У другой палове XX ст. попыт на тлустую рыбу знізіўся, што прывяло да пераезду многіх астравіцян на Хакайда. З 1980-ых гг. развіваецца турызм. У нашы дні Тэўры наведвае каля 20 тысяч турыстаў у год.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads