Янкіча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янкічаmap
Remove ads

Янкіча (руск.: Янкича) — паўднёвы востраў архіпелага Ушышыр. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 3,7 км². Незаселены.

Хуткія факты Янкіча, Характарыстыкі ...
Remove ads

Прырода

Востраў уяўляе сабой конус актыўнага вулкана Ушышыр. Найвышэйшы пункт — 388 м. Дыяметр прыкладна 2,8 км. Значную частку Янкіча займае вулканічны кратар са стромымі зубчастымі сценамі. Паколькі паўднёвая сцяна разбурана, частка кратара занята бухтай, прыдатнай для стаянак марскіх суднаў.

Прыдатнай для ўжывання вады няма, аднак шмат гарачых крыніц, насычаных фасфатамі.

На востраве шмат птушак.

Remove ads

Гісторыя

Паводле ўяўленняў айнаў, карэнных насельнікаў Курыльскіх астравоў, востраў Янкіча служыў рэзідэнцыяй бога агню Канакамуі і наведваўся імі ў рытуальных мэтах.

У 18751945 гг. уваходзіў у склад Японіі. З 1945 г. у складзе Расіі.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads