Воін-вызваліцель (Трэптаў-парк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Воін-вызваліцель — манумент у берлінскім Трэптаў-парку. Скульптар Я. В. Вучэціч, архітэктар Я. Б. Белапольскі. Адкрыты 8 мая 1949 года. Вышыня — 12 метраў.
Remove ads
Кампазіцыя
Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца фігура савецкага салдата з апушчаным мячом і дзіцем на руках, якія стаяць на абломках свастыкі. Лічыцца, што прататыпам для скульптара паслужыў савецкі салдат, ураджэнец вёскі Вазнясенка Цісульскага раёна Кемераўскай вобласці, Мікалай Масалаў, які выратаваў нямецкую дзяўчынку падчас штурму Берліна ў красавіку 1945 года.
Рэстаўрацыя
Восенню 2003 года скульптура воіна была разабрана і адпраўлена на рэстаўрацыю. Вясной 2004 г. адрэстаўрыраваная скульптура вярнулася на сваё ранейшае месца.
Галерэя
- 8 мая 1949 года
- 1950 год
- Дзмітрый Мядзведзеў ля падножжа манумента
У нумізматыцы і фалерыстыцы
- Савецкая манета наміналам 1 рубель з выявай манумента ў Трэптаў-парку (1965 год)
- Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» c выявай манумента ў Трэптаў-парку (1965 год)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads