Вула
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́ла — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Спорня (прыток Віліі), за 10[1] км у напрамку на паўночны захад ад горада Вілейка, за 2,5[1] км на паўночны захад ад вёскі Цынцавічы.
Плошча паверхні возера 0,66 км². Даўжыня 1,85 км, найбольшая шырыня 0,92 км, даўжыня берагавой лініі 5,12 км. Найбольшая глыбіня возера 4 м, сярэдняя 1,23 м. Аб'ём вады 0,3 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. У паўднёвай частцы выцякае ручай у раку Спорня.
Remove ads
Зноскі
- Общая характеристика озёр Минской области Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads