Вулкан (планета)

гіпатэтычная планета ўнутры арбіты Меркурыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вулкан — гіпатэтычная малая планета, якая нібы рухаецца па арбіце паміж Меркурыем і Сонцам. У сярэдзіне XIX стагоддзя былі праведзены новыя дакладныя назіранні Меркурыя, і аказалася, што некаторыя ўласцівасці арбіты гэтай планеты немагчыма было растлумачыць пры дапамозе класічнай нябеснай механікі. Французскі астраном і матэматык Урбен Левер'е выказаў здагадку, што гэта вынік гравітацыі іншай планеты, названай ім Вулканам. Нягледзячы на шматгадовы пошук, выявіць гэту планету так і не атрымалася; было апублікавана некалькі паведамленняў пра назіранні Вулкана, але гэтыя назіранні, як правіла, не ўзгадняліся ні адзін з адным, ні з разлікамі Левер'е, а іншым астраномам не ўдавалася іх пацвердзіць. У пачатку XX стагоддзя паводзіны Меркурыя былі паспяхова растлумачаны агульнай тэорыяй адноснасці Эйнштэйна без увядзення дадатковых нябесных цел.

Remove ads

Цікавыя факты

  • Паводле Правіла Тыцыуса — Бадэ (пры ) Вулкан цалкам магчымы, і радыус яго арбіты = 0,1 а.е.. (Хоць, як паказвае прыклад Фаэтона / пояса астэроідаў, на гэтай арбіце могуць апынуцца ўсяго толькі вулканоіды).
  • Спадарожнік Плутона Стыкс раней збіраліся назваць «Вулканам», але гэты варыянт адхілілі, бо Вулкан не мае прамога дачынення да царства мёртвых.[1]
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads