Вуліца Гагарына (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Гагарына (руск.: улица Гагарина) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва. Размешчана ў Задняпроўскім жылым раёне, у Кастрычніцкім раёне.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова насіла назву Лагерная. Названая ў 1961 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына.
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Пушкінскім праспектам, з паўднёвага захаду прымыкаюць вуліцы Дзям'яна Беднага, Герцэна, Крылова, бульвар Непакорных, завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Шміта на плошчы Гагарына. Даўжыня вуліцы складае каля 1680 м.
Забудова
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў, забудавана 5-9-павярховымі жылымі дамамі. На ўчастку ад Пушкінскага пр. да бульвара Непакорных захавалася забудова прыватнымі жылымі дамамі. Да вуліцы прымыкаюць мікрараёны Задняпроўе 1 і Задняпроўе 4.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads