Вуліца Дзімітрава (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Дзімітрава — вуліца ў Навабеліцкім раёне Гомеля.
Remove ads
Гісторыя
Вуліца названа ў гонар Георгія Міхайлава Дзімітрава. У XIX стагоддзі гэта была дачная мясцовасць. У 1900—1920-х гадах забудоўвалася 1-павярховымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасляваенныя гады.
У жніўні 2009 года Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы ў гонар дзеяча БНР Палуты Бадуновай.
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага захаду на поўдзень. Пачынаецца ад Рэспубліканскай вуліцы, перасякае вуліцы 11 Ліпеня, Міжнародную, Рэпіна, Герцэна, Радзішчава, Склязнёва, Разіна, Ленінградскую. Даўжыня вуліцы 1600 метраў.
Забудова
- № 24 — Сярэдняя школа №4 імя У. Маркелава
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads