Камсамольская вуліца (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Камсамольская (руск.: улица Комсомольская) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Remove ads
Гісторыя
Пачала забудоўвацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да 1921 года — Узнясенская, у часы Польскай Рэспублікі — Уладзіслава Стацкевіча, названай так у гонар капітана польскай арміі, які загінуў 9 лютага 1919 года пры вызваленні пешаходнага моста цераз чыгуначныя пуці (знесены ў 1986 годзе) каля скрыжавання вуліц Арджанікідзэ і Камсамольскай ад немцаў. У 1920 — 30-х гадах скрыжаванне вуліц Стацкевіча і Садовай (цяпер вул. Арджанікідзэ) займалі гасцініцы і рэстараны. Тут жа размяшчаліся рэдакцыя перыядычнага выдання «Brisker Wochenblatt» і прэс-бюро «Польскага часопіса». Другі ўчастак вуліцы (ад сучасных Пушкінскай да плошчы Свабоды) быў забудаваны прыватнымі дамамі, а паміж імі стаяў драўляны двухпавярховы будынак прыватнай агульнаадукацыйнай школы А. Горскай, у якой рыхтавалі дзяцей да паступлення ў гімназію. У 1939 годзе вуліца пераназвана ў Камсамольскую, у часы нямецка-фашысцкай акупацыі — Бангофштрасэ (ням.: Вакзальная), пасля вайны зноў Камсамольская[1].
У 1970-я гады праезная частка вуліцы была пашырана, па ёй пушчаны тралейбусы[1].
Remove ads
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Карла Маркса і Савецкай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання вуліцай Арджанікідзэ, перасякае вуліцы Міцкевіча, Пушкінскай, Маякоўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гогаля, пераходзячы ў плошчу Свабоды. Даўжыня вуліцы складае каля 850 м.
Забудова
- № 21 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 25 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 29 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 30 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 31 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 34 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002

- № 38 (вул. Пушкінская, 11) — двухпавярховы жылы дом.
- № 40 — будынак (ХІХ стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000011
- № 41 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 45 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads