Вуліца Канстанціна Заслонава (Санкт-Пецярбург)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Канстанціна Заслонава (Санкт-Пецярбург)map
Remove ads

Вуліца Канстанціна Заслонава — вуліца ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад перасячэння Лігаўскага праспекта і Раз’езджай вуліцы да набярэжнай Абводнага канала. На ўчастку ад Звянігародскай вуліцы да Абводнага канала вуліца Канстанціна Заслонава праходзіць па мяжы Цэнтральнага і Адміралцейскага раёнаў.

Хуткія факты Вуліца Канстанціна Заслонава Санкт-Пецярбург, Агульная інфармацыя ...

З 1821 года вядомая назва Глазаўская вуліца (па знаходжанні тут Глазава піцейнага дома, якім валодаў паручнік І. Глазаў). Існавалі таксама назвы Глазаўскі праспект і Глазава вуліца.

Сучасная назва вуліца Канстанціна Заслонава атрымала 15 снежня 1952 года ў гонар К. С. Заслонава, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

Вуліца ўзнікла ў першай палове XIX стагоддзя. З 1777 па 1917 гады па вуліцы праходзіла мяжа паміж Маскоўскай (цотны бок) і Аляксандра-Неўскай (няцотныя бок) паліцэйскімі часткамі Санкт-Пецярбурга.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads